Восеньскi кiрмаш у каледжы

Вы не паверыце, калі мы прызнаемся ў тым, як засумавалі без сустрэч з нашымі гледачамі, слухачамі. І, магчыма, гэта ад таго, што вам не даводзілася пераўвасабляцца і гуляць новую для сябе ролю – г.зн. быць артыстам. На шчасце, многія з навучэнцаў нашага каледжа сталі ўдзельнікамі творчых аб'яднанняў альбо аб'яднанняў па інтарэсах, у тым ліку фальклорнага гурта «Даўнiна», «Тэатра песні «Пявуны»», вакальнага і танцавальнага калектываў. Гэтыя творчыя садружнасці аб'ядналі ў сваіх шэрагах навучэнцаў розных спецыяльнасцяў, у ліку якіх «Абслуговы праца і выяўленчае мастацтва», «Замежная мова», «Дашкольная адукацыя», «Турызм і гасціннасць», «Пачатковая адукацыя», «Дызайн (графічны)».

На старонках нашага сайта мы пазнаёмілі вас з творчым пачынам абноўленага складу «Тэатра песні«Пявуны»», якія з гэтага навучальнага года сталі рыхтаваць сумесныя канцэртныя праграмы для выезду за межы навучальнай установы з фальклорным гуртом «Даўнiна». Мы дзяліліся з вамі радасцю ад паспяховага выступлення ў аграсядзібе «У Рыся» 19 верасня 2020 года перад турыстычнай групай з Віцебска. На вялікі жаль, па не залежнай ад нас прычыне, 24 кастрычніка сарвалася наша выступленне ў гэтай аграсядзібе. Мы ўсе чакаем з нецярпеннем, калі эпідэміялагічная сітуацыя ў нашай краіне дазволіць ізноў праводзіць масавыя культурныя мерапрыемствы і з радасцю будзем сустракацца з новымі турыстычнымі групамі і гасцямі Беларусі.

Але сёння, 30 кастрычніка 2020 года, сцены нашага роднага каледжа асвятліліся ўсмешкамі дзяцей і дарослых – адбыўся штогадовы восеньскі кірмаш. У гэты дзень мы чакалі вучняў выпускных (9 і 11) класаў школ горада Ваўкавыска і раёна. Засмучае, што гледачамі гэтага мерапрыемства сталі толькі нашы навучэнцы, выкладчыкі, тэхнічны персанал каледжа. Але, з іншага боку, у цяперашні час прыходзіцца прыкладаць вялікія намаганні па забеспячэнні санітарна-эпідэміялагічных нормаў для бяспекі ўсіх без выключэння супрацоўнікаў, работнікаў, навучэнцаў. У сваю чаргу адміністрацыя кожнай школы таксама прыкладае свае сілы і скарачае знешні круг зносін у мэтах захавання здароўя дзяцей.

Тым не менш свята адбылося. Цудоўным выкананнем беларускай народнай песні "Купалінка" з харэаграфічным увасабленнем быў адкрыты кірмаш. А далей стырно праўлення ўзялі ў свае рукі артысты «Тэатра песні «Пявуны»» і фальклорнага гурта «Даўнiна». Гледачы з захапленнем глядзелі на пераўвасобленне (кожны ў свой лад па ролі) хлапукоў, дзяўчат. Асобы асвятлялiся ўсмешкай ад ветлівасці Гаспадыні i Гаспадара, цудоўнай у сваім уборы Восенi, мілай Верасiнки, каларытнай Цыганкі, Мядзведзя і інш. Апладзіравалі і бiсiравалi беларускім песням у выкананні артыстаў. Дзівілі кемлівасцю ў адгадванні загадак, актыўным удзелам у конкурсах і г.д.

Спадзяемся, што ўсім нашым гледачам спадабалася ўбачанае сёння. Мы стараліся і добрую энергію пасылалі ўсім вам!

Кіраўнік творчага аб'яднання «Тэатр песні «Пявуны», фальклорнага гурта «Даўнiна» Сарока-Скіба Галіна Іванаўна
Фотаздымкі прадставілі навучэнцы розных груп



Опубликовано 30 октября 2020 г.



Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

ЗАЩИТА УЧЕБНОЙ ПРАКТИКИ «ВОСПИТАТЕЛЬНАЯ РАБОТА В СПЕЦИАЛЬНЫХ ШКОЛАХ-ИНТЕРНАТАХ» В ГРУППЕ 7-21 СПЕЦИАЛЬНОСТИ «ПЕДАГОГИЧЕСКОЕ СОПРОВОЖДЕНИЕ»
(23.05.2026)


Защита преддипломной практики по специальности «Обслуживающий труд и изобразительное творчество»
(23.05.2026)


Неукоснительно соблюдать правила дорожного движения
(19.05.2026)


От школы к работе: как получить образование и найти свое место на рынке труда
(19.05.2026)


Подведение итогов практики на специальности «Дошкольное образование»
(19.05.2026)


Итоги Технологической творческой практики в группе 4-41
(19.05.2026)


Защита преддипломной практики в группе 3-41
(18.05.2026)


Итоги производственной преддипломной практики в группе 5-31
(15.05.2026)


Vll Читательский фестиваль учащихся учреждений среднего специального образования Республики Беларусь "Весна впечатлений"
(15.05.2026)


Подведение итогов преддипломной практики группы 7-31 специальности «Педагогическое сопровождение»
(15.05.2026)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ