Міжнародны дзень роднай мовы
Для захавання моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце быў устаноўлены Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца штогод 21 лютага. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. Гэта той момант, калі жыхары кожнай краіны свету імкнуцца гаварыць на сваёй роднай мове.
Мерапрыемствы з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы прайшлі ў Ваўкавыскім каледжы УА “ГрДУ імя Янкі Купалы”. Ужо традыцыйная ўрачыстая сустрэча “Гучы, родная песня!”, падрыхтаваная навучэнкамі групы 1-11, стварыла добры настрой на ўвесь рабочы дзень. А танцавальны флэшмоб “Беларускія матывы” аб’яднаў тых, хто любіць дынамічныя беларускія танцы. Вясёлыя, жыццярадасныя, поўныя вялікага хараства і шчырасці беларускія песні і танцы нагадалі ўсім прысутным, што менавіта ў іх адлюстроўваецца нацыянальная самабытнасць народа, яго культура і традыцыі.
Навучэнкі групы 1-31 арганізавалі адмысловую акцыю “Гавары са мной па-беларуску”. Самых кемлівых аб’яднала квэст-гульня “Мова родная – мова модная!”. Наладжаная сумесная праца дазволіла гульцам прадэманстраваць добрае веданне роднай мовы. Рытарычны конкурс “Беларусь мая сінявокая” прайшоў на адным дыханні, творчы патэнцыял і майстэрства канкурсантаў уразілі прысутных, дапамаглі ўсвядоміць сваю прыналежнасць да беларускай нацыі, адчуць непаўторны каларыт нашай культуры, меладычнасць гучання роднай мовы. Да ўвагі аматараў беларускай літаратуры была аформлена выстава “Пісьменнікі-юбіляры”. Выказаць сваю любоў да Радзімы не публічна, але творча можна было праз удзел у конкурсе сачыненняў “Люблю цябе такой, якая ёсць, зямля мая, зямля бацькоў святая!”. А 22 лютага студэнты і выкладчыкі ўніверсітэта і каледжа адначасова напішуць Купалаўскую дыктоўку, прысвечаную Дню роднай мовы.
Узнёслым пачуццём любові і павагі да беларускага слова, да роднай мовы і гісторыі былі прасякнуты святочныя мерапрыемствы. Верыцца, што ў гарачых сэрцах і шчырых думках навучэнцаў заўсёды будзе жыць роднае беларускае слова.
Белавус В.М., выкладчык беларускай мовы і літаратуры
Фота з актавай залы даслала Панкевіч Дар'я
Апублікавана 19 лютага (20.02.21 дапоўнена)
Перейти в архив всех новостей
|
ДО 85-ЛЕТИЯ КОЛЛЕДЖА:
Поиск по сайту
Последние новости
ТОП-10
|