Да Дня народнага адзінства

У адпаведнасці з Планам мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню Дня народнага адзінства, у ГрДУ імя Янкі Купалы 16 верасня 2021 года адбыўся конкурс дэкламатараў беларускай паэзіі “…больш з табою ўжо ніколі я не разлучуся”.

Асноўная мэта конкурса – патрыятычнае і эстэтычнае выхаванне моладзі шляхам выканання літаратурных твораў беларускіх аўтараў. У конкурсе прымалі ўдзел навучэнцы каледжаў універсітэта, студэнты, магістранты, аспіранты. Удзельнікі дэкламавалі вершы Янкі Купалы, Максіма Танка, Уладзіміра Караткевіча, Ніла Гілевіча, Яўгеніі Янішчыц, Рыгора Барадуліна, Анатоля Балуценкі і іншых аўтараў.

Ад Ваўкавыскага каледжа ў конкурсе ўдзельнічала навучэнка другога курса спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць” Абрамчык Ангеліна, якая дэкламавала урывак з паэмы Ніла Гілевіча “Родныя дзеці”. Па рашэнню аўтарытэтнага журы Ангеліна атрымала дыплом І ступені. Віншуем з перамогай!

Зразумела, што падобныя конкурсы павышаюць цікавасць навучэнцаў да спадчыны беларускай літаратуры і скарбаў нацыянальнай культуры, раскрываюць асобасны і творчы патэнцыял моладзі, спрыяюць усведамленню гістарычнага значэння Дня народнага адзінства ў Рэспубліцы Беларусь.

М.А. Марцішэўская, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце

***********************

"Конкурс дэкламатараў беларускай паэзіі «…больш з табою ўжо ніколі я не разлучуся» 16 верасня ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбыўся конкурс дэкламатараў беларускай паэзіі «…больш з табою ўжо ніколі я не разлучуся», прымеркаваны да Дня народнага адзінства. Конкурс аб’яднаў звыш 30 удзельнікаў. Студэнты розных факультэтаў: філалагічнага, юрыдычнага, педагагічнага, фізіка-тэхнічнага, факультэтаў гісторыі, камунікацыі і турызму, эканомікі і кіравання, а таксама навучэнцы Гуманітарнага, Тэхналагічнага і Ваўкавыскага ўніверсітэцкіх каледжаў спаборнічалі ў майстэрстве валодання беларускім вершаваным словам.

Кампетэнтнае журы у складзе літаратурнага крытыка, члена Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, дацэнта кафедры беларускай філалогіі, кандыдат філалагічных навук Руслана Канстанцінавіча Казлоўскага; паэтэсы, члена Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, старшага выкладчыка кафедры беларускай філалогіі Святланы Мікалаеўны Тарасавай; дацэнта кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін, кандыдата гістарычных навук Аляксея Мікалаевіча Загідуліна; старшыні Каардынацыйнага студэнцкага савета Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Веранікі Міхайлаўны Басінскай, якое ўзначальваў паэт, публіцыст, літаратурны крытык, намеснік старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Дзмітрый Мікалаевіч Радзівончык вызначыла найлепшых.

Перамогу атрымала навучэнка Ваўкавыскага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Абрамчык Ангеліна. 2-е месца падзялілі Ляцэвіч Дар'я, студэнтка філалагічнага факультэта і Шувалава Святлана, студэнтка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. 3-е месца занялі Качан Ксенія, студэнтка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, Хмяльніцкі Мікіта, студэнт педагагічнага факультэта і Валынава Вераніка, студэнтка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.

Спецыялны прыз ад Старшыні журы паэта Дзмітрыя Радзівончыка – зборнік крытычных эсэ «Навстречу попутному ветру» – атрымала Аплевіч Дзіяна, студэнтка фізіка-тэхнічнага факультэта, адзіная ўдзельніца конкурса, якая выступала з вершам уласнага сачынення.

Па матэрыялах сайта ГрДУ
Фота: прэс-цэнтр ГрДУ




Апублікавана 17 верасня 2021 г.



Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

ДО 85-ЛЕТИЯ КОЛЛЕДЖА:


Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

ОТЧЕТНО-ВЫБОРНАЯ КОНФЕРЕНЦИЯ ЦЕХОВОЙ ПРОФСОЮЗНОЙ ОРГАНИЗАЦИИ ОБУЧАЮЩИХСЯ ВОЛКОВЫССКОГО КОЛЛЕДЖА
(19.04.2024)


Открытый кураторский час на тему "Чернобыль - мы обязаны знать и помнить..."
(19.04.2024)


Дань памяти погибшим защитникам Отечества в годы Великой Отечественной войны
(19.04.2024)


Пробная экскурсия состоялась!
(19.04.2024)


На I месте – команда Волковысского колледжа учреждения образования «Гродненский государственный университет имени Янки Купалы»
(18.04.2024)


Диалоговая площадка "Молодежь - знак качества"
(17.04.2024)


VII Открытый Фестиваль Новруз Байрам
(16.04.2024)


Преддипломная практика на специальности «Начальное образование»
(16.04.2024)


Преддипломная практика на специальности «Дошкольное образование»
(16.04.2024)


"Душа ребёнка - чистый лист, рисунок его жизни зависит от вас..."
(15.04.2024)


Почтили память узников фашистских лагерей минутой молчания
(12.04.2024)




Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ