Анлайн-практыкум «Стварэнне адукацыйных квэстаў»

Сучасны ўзровень развіцця грамадства, адукацыйнай прасторы, а таксама эпідэміялагічная сітуацыя ў свеце вымагаюць новых падыходаў да арганізацыі навучання. Гэтай праблеме быў прысвечаны анлайн-практыкум “Стварэнне адукацыйных квэстаў”, які праходзіў у дыстанцыйным рэжыме на платформе GoogleMeet. Адміністраванне дадзенага мерапрыемства ажыццяўляла І.У. Малчанава, якая забяспечыла высокі ўзровень тэхнічнай падтрымкі. Далучыцца да анлайн-практыкума выкладчыкі мелі мажлівасць з любога зручнага для іх месца. Спікеры мерапрыемства распавялі пра сучасныя адукацыйныя анлайн-сэрвісы і практычна прадэманстравалі іх стварэнне. С.І. Мазец падзяліўся вопытам стварэння сайтаў. Для вучэбнай дысцыпліны “Музыка” быў аформлены раздзел тэарэтычнага блока “Кампазітары-класікі”. Быў прадстаўлены алгарытм яго стварэння (галоўная старонка, падраздзелы, URL-спасылкі) з магчымасцю выхаду на платформу квэстаў. Лагічным працягам стаў вопыт другога спікера. І.Э. Навіцкая прадэмастравала свае напрацоўкі ў выкарыстанні тэхналогіі вэб-квэст, якую яна прымяняе пры навучанні нямецкай мове на занятках па практыцы вуснага і пісьмовага маўлення. Выкладчык паведаміла пра працэс стварэння адукацыйных квэстаў для навучэнцаў пры вывучэнні тэмаў “Гарадское жыццё”, “Здароўе”, “Хваробы ХХІ стагоддзя”. Выкарыстанне дадзенай тэхналогіі спрыяе стварэнню ў навучэнцаў устойлівай цікавасці да вывучаемага матэрыялу, удасканаленню маўленчых уменняў і навыкаў, фарміраванню і развіццю пошукава-даследчай кампетэнцыі. Практычнае значэнне праведзенага практыкума ілюструе магчымасць цыфравізацыі вучэбна-метадычных матэрыялаў па вучэбных дысцыплінах.

Н.В. Лазарчык, метадыст



Опубликовано 20 октября 2021 г.



Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Пленэр как диалог с миром: заметки графического дизайнера на свежем воздухе
(30.09.2025)


Посвящение в туристы
(30.09.2025)


Встреча с организациями-заказчиками кадров
(29.09.2025)


Заключительный день недели спорта и здоровья
(26.09.2025)


СТАРТ ПРОФОРИЕНТАЦИОННОЙ КАМПАНИИ 2025/2026
(26.09.2025)


Отчетно-выборная конференция учащихся "Эйдос"
(25.09.2025)


С 22 по 27 сентября по всей республике проводится спортивно-массовое мероприятие «Неделя спорта и здоровья»
(24.09.2025)


Знакомство с колледжем "Колледж: Что? Где? Когда?"
(23.09.2025)


Провели профилактическую акцию «Город без трафарета»
(23.09.2025)


Урок Памяти патриотов Беларуси, боровшихся за воссоединение белорусского народа
(19.09.2025)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ