Адкрытая інфармацыйная гадзіна ў групе 1-31

26 кастрычніка ў групе 1-31 прайшла адкрытая інфармацыйная гадзіна на тэму “Пісьменнікі і кнігі юбіляры 2021 года”. Гартаючы старонкі літаратурнага календара, навучэнцы ўспомнілі майстроў беларускага слова, чые юбілеі мы адзначаем у гэтым годзе. Шчыра кажучы, дадзены занятак быў не толькі напамінам пра слаўныя даты ў беларускай літаратуры, але і нёс у сабе вялікі пазнаваўчы і выхаваўчы патэнцыял. Падчас інфармацыйнай гадзіны гучалі чароўныя беларускія вершы, такія родныя і кранальныя песні на беларускай мове, а відэафрагменты і прэзентацыі дазволілі ўзнавіць у памяці цікавыя звесткі з жыцця і дзейнасці некаторых паэтаў і пісьменнікаў. Звярнуліся мы да ролі і становішча беларускай мовы, здзівіліся, як актуальна гучаць словы беларускіх класікаў, напісаныя больш чым сто гадоў таму. Так, многіх, пра каго сёння гаварылі, ужо няма на гэтай зямлі. Але ж мелодыя іх душы, мелодыя любові да сваёй радзімы будзе гучаць заўсёды. Бездакорна яны валодалі беларускім словам, упэўнена адчувалі сябе ў стыхіі роднай мовы.

Куратар 1-31 групы Макавецкая К.З.



Опубликовано 26 октября 2021 г.



Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Финальный шаг к профессии: защита преддипломной практики в группе 5-33
(13.05.2026)


Защита курсовых работ в группе 6-31
(08.05.2026)


Диалоговая площадка «Мир завоёванный, хранимый» в ЭК ГУК "Волковысская районная библиотека"
(08.05.2026)


НАУЧНЫЙ ПОТЕНЦИАЛ СТУДЕНТОВ: ПЕРВЫЕ ШАГИ В ИССЛЕДОВАТЕЛЬСКОЙ ДЕЯТЕЛЬНОСТИ
(08.05.2026)


Міжнародная канферэнцыя навучэнцаў
(07.05.2026)


Спортивное мероприятие среди учащихся 1 курсов "Быстрее! Выше! Сильнее!"
(07.05.2026)


По следам Великой Победы
(07.05.2026)


Фильм «Судьба диверсанта» – это еще одно напоминание о войне
(06.05.2026)


Члены МООП включились в акцию по благоустройству памятников военной истории
(06.05.2026)


Защита преддипломной практики в группе 1-31
(06.05.2026)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ