Анлайн-дыялог “Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі”

22 лістапада ў Ваўкавыскім каледжы адбылася чарговая анлайн-сустрэча з Дзяржаўнай бюджэтнай прафесійнай адукацыйнай установай Растоўскай вобласці Расійскай Федэрацыі «Шахцінскім педагагічным каледжам». На ёй абедзве ўстановы адукацыі прадставілі сваё бачанне сучасных педагагічных тэхналогій. Дзякуючы таму, што сучасная адукацыйная прастора дае мажлівасці для палёту педагагічнай думкі, анлайн-дыялог прадэманстраваў дыверсійнае разуменне згаданай тэмы. Выкладчыкі і навучэнцы Ваўкавыскага каледжа прапанавалі на сустрэчы выступленне пра тэхналогію развіццёвага дыялогу, відэаматэрыял пра сучасныя прыёмы развіцця творчых здольнасцей і фрагмент вучэбнага занятку з выкарыстаннем актыўных метадаў навучання. Шахцінскі каледж актыўна выкарыстоўвае ў адукацыйным працэсе творчыя майстэрні. На суд гледачоў былі прадстаўлены майстэрні па фізічным выхаванні, па падрыхтоўцы сацыяльных работнікаў і майстэрня для настаўнікаў пачатковай школы. Усе яны створаны для павышэння якасці вучэбнага працэсу і паляпшэння матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі. Безумоўна, такія анлайнавыя сустрэчы спрыяюць абмену педагагічным вопытам і пашыраюць сучасныя адукацыйныя далягляды.

Н.В. Лазарчык, метадыст



Опубликовано 22 ноября 2021 г.



Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Защита технологической практики в 3 подгруппе 2-21 группы
(30.06.2025)


"Образование без границ", или "От языковых курсов до диплома: путь иностранного обучающегося"
(30.06.2025)


Торжественное вручение дипломов: выпускники колледжа получили путёвку в жизнь
(30.06.2025)


Завершение летней практики в группе 5-23
(26.06.2025)


Защита технологической практики «Оздоровительно-воспитательная работа с детьми в летний период» (база практики – ВОЛ «Озёры»)
(26.06.2025)


Защита технологической практики в группе 1-21
(26.06.2025)


Защита технологической практики в группе 3-31
(26.06.2025)


Защита практики "Организация туризма"
(24.06.2025)


Защита практики "Оздоровительно-воспитательная работа с детьми в летний период" (база практики ДОЛ "Голубая волна")
(21.06.2025)


Рэспубліканскі фестываль педагагічных ідэй
(21.06.2025)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ