Адкрыты занятак па беларускай літаратуры ў групе 1-11

26 лістапада, у Міжнародны дзень інфармацыі, выкладчык Вольга Мікалаеўна Белавус праводзіла адкрыты вучэбны занятак па тэме "Змітрок Бядуля. Апавяданне "Бондар"". Занятак адбыўся надзвычай інфарматыўны, сучасны, інтэлектуальны, узорны. Выкладчык прадэманстравала выдатнае майстэрства і мастацтва валодання класічнымі і сучаснымі педагагічнымі метадамі, прадуманасць кожнай драбніцы занятку, мэтазгоднае выкарыстанне інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій, грунтоўны літаратурназнаўчы аналіз твора і дасканалую методыку яго правядзення. Навучэнцы самастойна фармулявалі мэту занятка, рыхтавалі паведамленні даследчага характару, праводзілі экскурсію ў віртуальным музеі, характарызавалі герояў апавядання рознымі спосабамі, складалі кадра-план, сінквейн, выконвалі заданні з дапамогай інфармацыйных сервісаў "Learning Apps" i "Kahoot". Натхнёнасць выкладчыка, яго дасканалае педагагічнае майстэрства, мастацкая каштоўнасць і актуальнасць апавядання "Бондар", шчырая і прадуктыўная праца навучэнцаў падарылі гэтаму твору новае сучаснае гучанне. Апавяданне, прысвечанае тэме мастака і мастацтва, даводзіць слушную думку пра тое, што талент майстра будзе жыць у яго дзейнасці яго вучняў. Занятак яскрава пацвердзіў гэту думку: навучэнцы паказалі добрае веданне і разуменне апавядання, а Вольга Мікалаеўна ў сваю чаргу шчыра дзеліцца сваім інтэлектам, вопытам з імі, а таксама з калегамі, бо матэрыялы занятку папоўняць скарбонку найлепшых заняткаў каледжа і рэкамендуюцца да друку ў рэспубліканскіх перыядычных часопісах.

Н.В. Лазарчык, метадыст



Опубликовано 26 ноября 2021 г.



Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Финальный шаг к профессии: защита преддипломной практики в группе 5-33
(13.05.2026)


Защита курсовых работ в группе 6-31
(08.05.2026)


Диалоговая площадка «Мир завоёванный, хранимый» в ЭК ГУК "Волковысская районная библиотека"
(08.05.2026)


НАУЧНЫЙ ПОТЕНЦИАЛ СТУДЕНТОВ: ПЕРВЫЕ ШАГИ В ИССЛЕДОВАТЕЛЬСКОЙ ДЕЯТЕЛЬНОСТИ
(08.05.2026)


Міжнародная канферэнцыя навучэнцаў
(07.05.2026)


Спортивное мероприятие среди учащихся 1 курсов "Быстрее! Выше! Сильнее!"
(07.05.2026)


По следам Великой Победы
(07.05.2026)


Фильм «Судьба диверсанта» – это еще одно напоминание о войне
(06.05.2026)


Члены МООП включились в акцию по благоустройству памятников военной истории
(06.05.2026)


Защита преддипломной практики в группе 1-31
(06.05.2026)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ