Майстар-клас па выкарыстанні тэхналогіі лэпбукінгу
настаўніка ДУА “Сярэдняя школа № 7 г. Ваўкавыска” А.П. Кароль

15 снежня настаўнік ДУА “Сярэдняя школа № 7 г. Ваўкавыска” Алена Пятроўна Кароль наведала Ваўкавыскі каледж з майстар-класам “Тэхналогія лэпбукінгу”. Алена Пятроўна – адзін з найлепшых настаўнікаў англійскай мовы ў Ваўкавыску, яе вучні неаднаразова станавіліся пераможцамі розных этапаў рэспубліканскай алімпіяды па гэтым прадмеце. Таму для ўсіх карысна пераняць вопыт такога майстра. Алена Пятроўна наглядна прадэманстравала тэхналогію лэпбукінгу ў дзеянні. «Лэпбук» – гэта самаробная інтэрактыўная тэматычная папка з кішэнямі, акенцамі, дзверкамі, у якой знаходзіцца сістэматызаваны матэрыял для вывучэння, замацавання, паўтарэння ведаў. Гэта могуць быць ілюстрацыі ў выглядзе малюнкаў, невялікіх тэкстаў у любой форме па пэўнай тэме, якія вучань можа перакладваць, складваць па сваім жаданні. Такая тэхналогія прыдатная для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў. Навучэнцы выпускной групы 3-41 спецыяльнасці “Замежная мова” мелі мажлівасць паўдзельнічаць у стварэнні лэпбукаў, падрыхтаваць заданні для іх напаўнення, вызначыць цяжкасці пры стварэнні інтэрактыўных кніг і дадатныя рысы гэтай тэхналогіі, зразумець прынцып выкарыстання тэхналогіі цалкам або яе элементаў у будучай прафесійнай дзейнасці.

Н.В. Лазарчык, метадыст



Опубликовано 15 декабря 2021 г.



Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Выездная профориентационная встреча
(20.12.2025)


Посетили Волковысский районный военный комиссариат
(19.12.2025)


Подведение итогов учебной практики «Для получения квалификации рабочего (швея)»
(17.12.2025)


Успешный финиш: учащиеся Волковысского колледжа завершили учебную практику «Для получения квалификации рабочего»
(17.12.2025)


Защита курсовых работ в группе 6-21
(17.12.2025)


Сотрудничество с Волковысской районной организацией ОО «Белорусский союз ветеранов войны в Афганистане» продолжается
(17.12.2025)


ИГРОВАЯ ПРОГРАММА «ВМЕСТЕ ВЕСЕЛО ИГРАТЬ»
(17.12.2025)


ВСТРЕЧА УЧАЩИХСЯ СПЕЦИАЛЬНОСТИ "ПЕДАГОГИЧЕСКОЕ СОПРОВОЖДЕНИЕ" С ВРАЧОМ ПСИХИАТРОМ АПАНОВИЧ ОЛЬГОЙ ВИКТОРОВНОЙ
(13.12.2025)


Защита учебной практики «Психолого-педагогическая» 2-21 группы 5-04-0113-02 «Обслуживающий труд и изобразительное творчество»
(13.12.2025)


Соревнования по аэробике
(11.12.2025)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ