Педагагічныя чытанні
“Сучасная адукацыя: вопыт, праблемы, перспектывы”
з міжнародным удзелам

У Ваўкавыскім каледжы стала добрай традыцыяй праводзіць мерапрыемствы навуковага, даследчага, вынаходніцкага кшталту. 10 лютага ў нашай ўстанове адукацыі сустракалі ўдзельнікаў педагагічных чытанняў “Сучасная адукацыя: вопыт, праблемы, перспектывы”. Гэта мерапрыемства праходзіла ў вочнай, завочнай, дыстанцыйнай форме. Яно сабрала педагогаў школ № 4, 5, 7 г. Ваўкавыска, школы № 16 г. Лiды, Ваўкавыскага каледжа, Рэчыцкага педагагічнага каледжа, Барысаўскага дзяржаўнага каледжа, Горыцкага педагагічнага каледжа. Педагагічныя чытанні насілі міжнародны характар: педагогі Шахцінскага педагагічнага каледжа (Расійская Федэрацыя), з якім цесна супрацоўнічае наша альма матар, таксама даслалі свае даследчыя работы і відэаматэрыялы. Удзельнікі мерапрыемства прадставілі работы, у якіх узнімаліся пытанні выкарыстання сучасных адукацыйных, здароўезберагальных, развіццёвых, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій на розных ступенях навучання. Госці педагагічных чытанняў – выпускнікі Ваўкавыскага каледжа, сёння яны выдатныя настаўнікі сваіх устаноў адукацыі і актыўныя даследчыкі-практыкі, таму дадзенае мерапрыемства стала своеасаблівым вечарам сустрэчы, у дадзеным выпадку сустрэчы даследчыкаў у сферы агульнай сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якое яшчэ раз прадэманстравала сувязь паміж навучальнымі ўстановамі рознага ўзроўню адукацыі, паміж навучальнымі ўстановамі нашай краіны і замежжа. Хочацца спадзявацца, што педагагічныя чытанні стануць яшчэ адным брэндам Ваўкавыскага каледжа, мерапрыемствам, якое яднае сяброў-даследчыкаў, Купалаўцаў, разумных, таленавітых, кампетэнтных.

Н.В. Лазарчык, метадыст



Опубликовано 10 февраля 2022 г.



Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Финальный шаг к профессии: защита преддипломной практики в группе 5-33
(13.05.2026)


Защита курсовых работ в группе 6-31
(08.05.2026)


Диалоговая площадка «Мир завоёванный, хранимый» в ЭК ГУК "Волковысская районная библиотека"
(08.05.2026)


НАУЧНЫЙ ПОТЕНЦИАЛ СТУДЕНТОВ: ПЕРВЫЕ ШАГИ В ИССЛЕДОВАТЕЛЬСКОЙ ДЕЯТЕЛЬНОСТИ
(08.05.2026)


Міжнародная канферэнцыя навучэнцаў
(07.05.2026)


Спортивное мероприятие среди учащихся 1 курсов "Быстрее! Выше! Сильнее!"
(07.05.2026)


По следам Великой Победы
(07.05.2026)


Фильм «Судьба диверсанта» – это еще одно напоминание о войне
(06.05.2026)


Члены МООП включились в акцию по благоустройству памятников военной истории
(06.05.2026)


Защита преддипломной практики в группе 1-31
(06.05.2026)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ