Шануйце роднае слова!

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй, працягваюць жыць традыцыі. Мова абуджае цікавасць да пазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага і служыць элементам аб’яднання людзей незалежна ад месца і часу іх пражывання.

Якая прыгожая, мілагучная, мяккая і ў той жа час яскравая, звонкая, моцная, поўная наша мова. На кожны выпадак знойдзецца ў ёй і патрэбнае слова, і трапны фразеалагізм.

Таму і Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, для кожнага народа. З гэтай нагоды па ініцыятыве выкладчыкаў цыклавой камісіі філалагічных дысцыплін і пры актыўнай падтрымцы навучэнцаў у Ваўкавыскім каледжы былі падрыхтаваны і праведзены мерапрыемствы, прымеркаваныя да гэтага свята.

21 лютага на першым паверсе, каля ўваходу, дзяжурная група сустракала навучэнцаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў каледжа цёплымі беларускімі словамі і шчырымі пажаданнямі на роднай мове. І як прыемна было, калі штохвілінна чулася бадзёрае “Добрай раніцы”, мілагучнае “Калі ласка”, знаёмае “Дзякуй”, аптымістычнае “Цудоўнага настрою”…

Навучэнкі групы 1-31 арганізавалі адмысловую акцыю “Гавары са мной па-беларуску”. А традыцыйны рытарычны конкурс “Беларусь мая сінявокая” прайшоў не ў зусім традыцыйным фармаце: удзельнікі прадставілі на конкурс запісы сваіх выступленняў. Аднак гэта не перашкодзіла і адчуць творчы патэнцыял і майстэрства канкурсантаў, і дакрануцца да непаўторнага каларыту нашай культуры, меладычнасці гучання роднай мовы. Пераможцамі ж у конкурсе сталі: 1 месца - Чалоўская Ганна (1-21 група), 2 месца - Хімерык Вольга (5-13 група) і 3 месца - Трайгель Валерыя (1-31 група). Нельга не адзначыць і музычны нумар навучэнкі 4-11 групы Казанцавай Алесі. Усе выступоўцы, а таксама вядучыя атрымалі ад прафкама студэнтаў сімвалічныя падарункі. Віншуем пераможцаў! І вялікі дзякуй усім, хто прымаў удзел у дадзеным мерапрыемстве.

Да ўвагі аматараў беларускай літаратуры была аформлена выстава “Пісьменнікі-юбіляры”.

Гучанне беларускага слова зачаравала сваёй мілагучнасцю, напеўнасцю, нагадала пра самае вялікае багацце, якое даецца ад нараджэння кожнаму чалавеку. Родная мова − гэта найбольшы скарб для кожнага народа. Яна адлюстроўвае яго характар, гісторыю, вопыт, робіць нас унікальнымі. Давайце берагчы нашу мову!

Макавецкая К.З., куратар 1-31 групы



Опубликовано 22 февраля 2022 г.



Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Выездная профориентационная встреча
(20.12.2025)


Посетили Волковысский районный военный комиссариат
(19.12.2025)


Подведение итогов учебной практики «Для получения квалификации рабочего (швея)»
(17.12.2025)


Успешный финиш: учащиеся Волковысского колледжа завершили учебную практику «Для получения квалификации рабочего»
(17.12.2025)


Защита курсовых работ в группе 6-21
(17.12.2025)


Сотрудничество с Волковысской районной организацией ОО «Белорусский союз ветеранов войны в Афганистане» продолжается
(17.12.2025)


ИГРОВАЯ ПРОГРАММА «ВМЕСТЕ ВЕСЕЛО ИГРАТЬ»
(17.12.2025)


ВСТРЕЧА УЧАЩИХСЯ СПЕЦИАЛЬНОСТИ "ПЕДАГОГИЧЕСКОЕ СОПРОВОЖДЕНИЕ" С ВРАЧОМ ПСИХИАТРОМ АПАНОВИЧ ОЛЬГОЙ ВИКТОРОВНОЙ
(13.12.2025)


Защита учебной практики «Психолого-педагогическая» 2-21 группы 5-04-0113-02 «Обслуживающий труд и изобразительное творчество»
(13.12.2025)


Соревнования по аэробике
(11.12.2025)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ