Сустрэча з паэтам В.Г.Курловічам

“Літаратурны твор можа быць бездакорны ва ўсіх адносінах, але калі аўтар не прапусціў яго праз сваё сэрца і сваю душу, то такі твор не кране і душу чытача”, – так лічыць В.Г. Курловіч, паэт і наш зямляк, які жыве непадалёку ад Ваўкавыска і сёння быў нашым госцем. Атрымаўшы ў свой час дыплом настаўніка фізікі, ён паступова і няўхільна набываў свой іншы статус, які прынёс яму вядомасць, – фізік і лірык выдатна спалучыліся ў адной асобе. Працуючы настаўнікам, ён паралельна адточваў сваё літаратурнае майстэрства і на сённяшні дзень з’яўляецца ўжо членам Саюза пісьменнікаў Беларусі. Віктар Георгіевіч зараз на пенсіі, але яго жыццё па-ранейшаму насычанае. Акрамя непасрэднай літаратурнай дзейнасці, ён актыўна прапагандуе тыя каштоўнасці, якія з’яўляюцца духоўнай асновай яго творчасці. Віктар Георгіевіч піша вершы. У асноўным яны прысвечаны яго Малой радзіме. Паэт часта сустракаецца з моладдзю, і менавіта гэтая тэма з’яўляецца асноўнай падчас такіх сустрэч. Асабліва ў гэтым годзе, годзе Малой Радзімы, графік паэта насычаны, як ніколі.

Сёння дайшла чарга і да нашага каледжа. Нашы навучэнцы мелі магчымасць сустрэцца з паэтам, пачуць яго вершы ва ўласным выкананні, задаць пытанні, якія іх найбольш цікавяць. Віктар Георгіевіч – аўтар шматлікіх зборнікаў, і кожны раз ён прывозіць з сабой штосьці новае. Яго заўжды суправаджае жонка, якая з’яўляецца і саратнікам, і музай, і прадзюсэрам, і крытыкам, і памочніцай. Амаль 40 гадоў яны разам – і ў сям’і, і ў літаратуры. Таму і лірычная тэматыка час ад часу гучыць у творах нашага земляка. Аднак самая вялікая колькасць вершаў усё ж прысвечана родным мясцінам аўтара. У нашай бібліятэцы ёсць кнігі В.Г. Курловіча, і калі вы іх прачытаеце, то, мабыць, і вас наведае тое ж самае пачуццё, пад уплывам якога напісаны ўсе гэтыя творы.

Ю.М.Загрэба, выкладчык фізікі

А вось тут можна ўбачыць кароткую відэазамалёўку пра тыя мясціны, дзе прайшло дзяцінства паэта. Яго вершы гучаць у выкананні навучэнцаў нашага каледжа.



Апублікавана 2 мая


Раней...

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Фотовыставка «80-летию Победы посвящается…»


Тематический концерт к 80-летию Великой Победы "Мы память верную храним!"
(08.05.2025)


Конкурс инсценированной песни "80 мирных лет"
(07.05.2025)


ПОДВЕДЕНЫ ИТОГИ ПРЕДДИПЛОМНОЙ ПРАКТИКИ В ГРУППЕ 2-31
(07.05.2025)


Итоги технологической преддипломной практики в группе 3-41 специальности "Иностранный язык (английский, немецкий)
(07.05.2025)


Защита преддипломной практики на специальности «Дошкольное образование»
(07.05.2025)


Музыкальный квиз «О героях былых времён», посвященный 80-летию Великой Победы
(06.05.2025)


Накануне 80-летия Великой Победы
(06.05.2025)


Защита преддипломной практики по специальности «Дизайн (графический)» как завершающий этап в подготовке специалиста
(05.05.2025)


Выставка "Калейдоскоп красок" Варвары Сулавко
(02.05.2025)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ