Сацыяльныя гарантыі сем'ям з дзецьмі-інвалідамі
  Палажэнне аб камісіі па садзейнічанні сям'і і школе
 
 КОДЭКС РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ АБ АДУКАЦЫІ
  
Канстытуцыя як асноўны закон дзяржавы, найважнейшыя законы, нарматыўна-прававыя акты ўтвараюць тую прававую прастору, у якой функцыянуе сацыяльны механізм абароны і падтрымкі ўсіх слаёў насельніцтва, асабліва найбольш неабароненых, да якіх адносяцца і дзеці-інваліды.
  
Згодна Дэкларацыі аб правах інвалідаў, «інвалід» абазначае любую асобу, якая не можа самастойна забяспечыць поўнасцю або часткова патрэбы нармальнай асабістага і/ або сацыяльнага жыцця ў сілу недахопу, або прыроджанага, або набытага, яго ці яе фізічных або разумовых магчымасцяў.
  
Дзеці з абмежаванымі магчымасцямі здароўя – гэта дзеці ад 0 да 18 гадоў, а таксама маладыя людзі, старэйшыя за 18 гадоў, якія маюць часовыя або пастаянныя парушэнні ў фізічным і (або) псіхічным развіцці і якія маюць патрэбу ў стварэнні спецыяльных умоў для атрымання адукацыі
  
Вызначэнне інваліднасці дзецям да 16 гадоў у Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляе Медыка-рэабілітацыйная экспертная камісія ў адпаведнасці з раздзелам 3 "Вызначэнне інваліднасці дзецям" Інструкцыі па вызначэнні інваліднасці. У адпаведнасці з заканадаўствам з 1999/08/01 г. у залежнасці ад ступені парушэння функцый (з улікам іх уплыву на магчымасці сацыяльнай адаптацыі дзіцяці) у дзіцяці-інваліда вызначаецца ступень парушэння здароўя. Іх чатыры (ступені):
  
1 ступень страты здароўя  вызначаецца пры лёгкім і ўмераным парушэнні функцый, якія, паводле Інструкцыі, з'яўляюцца паказчыкам да ўстанаўлення інваліднасці ў дзіцяці, але, як правіла, не прыводзяць да неабходнасці вызначэння ў асоб, старэйшых за 18 гадоў;
  
2 ступень страты здароўя вызначаецца пры наяўнасці выяўленых парушэнняў функцый органаў і сістэм, якія, нягледзячы на праведзенае лячэнне, абмяжоўваюць магчымасці сацыяльнай адаптацыі дзіцяці (адпавядае 3 групе інваліднасці ў дарослых);
  
3 ступень страты здароўя адпавядае 2 групе інваліднасці ў дарослага;
  
4 ступень страты здароўя вызначаецца пры рэзка выяўленых парушэннях функцый органаў і сістэм, якія прыводзяць да сацыяльнай дэзадаптацыі дзіцяці пры ўмове незваротнага характару паразы і неэфектыўнасці лячэбных і рэабілітацыйных мерапрыемстваў (адпавядае 1 групе інваліднасці ў дарослага).
  
Дзеці са спецыфічнымі патрэбамі маюць права на атрыманне пенсіі, якая залежыць ад яго (дзіцяці) ступені парушэння здароўя. Прадугледжваецца для такіх дзяцей і бясплатнае атрыманне медыкаментаў, а таксама прадастаўленне фізкультурна-аздараўленчых паслуг з іх частковай аплатай або бясплатна.
  
У аснову заканадаўства Рэспублікі Беларусь у сферы працы з дзецьмі з абмежаванымі магчымасцямі пакладзены міжнародныя дакументы ААН, якія гарантуюць усім катэгорыям насельніцтва роўныя правы. Аднак, для дзяцей-інвалідаў, як і для некаторых іншых мала абароненых слаёў насельніцтва, прадугледжваецца шэраг спецыфічных правоў і льгот, якія ўлічваюць іх асаблівыя патрэбы і становішча.
  
У ліку асноўных міжнародных дакументаў, якія абараняюць і гарантуюць правы гэтай катэгорыі дзяцей, можна назваць наступныя: «Усеагульная Дэкларацыя правоў чалавека», «Дэкларацыя аб правах інвалідаў», «Дэкларацыя аб правах разумова адсталых асоб», «Канвенцыя аб правах дзіцяці», «Стандартныя правілы забеспячэння роўных магчымасцяў для інвалідаў».
  
У Рэспубліцы Беларусь зацверджаны шэраг дакументаў, якія гарантуюць правы i льготы дзяцей з асаблівасцямі развіцця: 
  
•	Канстытуцыя РБ 
•	Закон РБ «Аб правах дзіцяці» 
•	Закон РБ «Аб пенсійным забеспячэнні» 
•	Закон РБ «Аб дзяржаўных дапамогах сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей» 
•	Закон РБ «Аб сацыяльнай абароне інвалідаў у Рэспубліцы Беларусь» 
•	Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі 
•	Кодэкс аб Шлюбе і Сям'і 
•	Праграма «Дзеці Беларусі» 
•	Канвенцыя аб правах інвалідаў 
•	Аб зацвярджэнні нацыянальнага плана дзеянняў па рэалізацыі ў Рэспубліцы Беларусь палажэнняў канвенцыі аб правах інвалідаў на 2017-2025 гады 
•	Закон РБ «Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян» 
•	Закон РБ «Аб папераджэнні інваліднасці і рэабілітацыі інвалідаў» 
•	Закон РБ «Аб сацыяльным абслугоўванні» 
•	Аб некаторых пытаннях аказання сацыяльных паслуг дзяржаўнымі арганізацыямі, якія аказваюць сацыяльныя паслугі 
•	Аб дзяржаўным рэестры (пераліку) тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі і парадку забеспячэння імі асобных катэгорый грамадзян 
•	Указ Прэзідэнта РБ «Аб санаторна-курортным лячэнні і аздараўленні насельніцтва»
  
Шмат карыснай інфармацыі можна знайсці тут:
 
http://zav.minsk.gov.by/sotsialnaja-sfera-rajona/sotsialnaja-zaschita-naselenija/upravlenie-sotsialnoj-zaschity/lgoty-i-garantii-semyam-vospityvayushchim-detej-invalidov
  
http://pravovsem.by/lgoty-detyam-invalidam/
  
Педагог сацыяльны Бернат А.С.
  
 
 | 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
  
 
 
 
 
 Поиск по сайту
 
Последние новости 
ТОП-10
  
 
  
 
  
 
  
 
  
 
  
 
  
 
  
 
  
 
  
 
  
  
  
  
 
  
 
                           
 |