Тэлемост з Шахцінскім педагагічным каледжам “Асаблівасці арганізацыі практычнага навучання ў сістэме сярэдняй прафесійнай адукацыі”

Ваўкавыскі каледж на працягу сямі год плённа супрацоўнічае з Шахцінскім педагагічным каледжам (Расійская Федэрацыя), рэалізуючы доўгатэрімовы інавацыйна адукацыйна-развіццёвы праект міжнароднага супрацоўніцтва “Педагагічны дыялог”.

28 кастрычніка адбылася чарговая анлайн-сустрэча на тэму «Асаблівасці арганізацыі практычнага навучання ў сістэме сярэдняй прафесійнай адукацыі». Выкладчыкі спецыяльнасці “Навучанне замежнай мове” падзяліліся вопытам правядзення вучэбнай і вытворчай практыкі на гэтай спецыяльнасці. Навучэнцы названай спецыяльнасці распавялі пра сваю ўласную практыку працы ў дзіцячых аздараўляльных лагерах, правядзення ўрокаў замежнай мовы. Гледачы таксама атрымалі асалоду ад віртуальнай экскурсіі па горадзе Бабруйску, якую на англійскай мове прадставілі навучэнцы спецыяльнасці “Арганізацыя турыстычных паслуг”. Выкладчыкі і студэнты Шахцінскага педагагічнага каледжа расказалі пра сістэму арганізацыі практычнага навучання на спецыяльнасцях “Дашкольная адукацыя” і “Пачатковая адукацыя”. Яны прадэманстравалі фрагмент выхаваўчага мерапрыемства ў пачатковай школе, а таксама занятку ў дзіцячым садку з выкарыстаннем робататэхнікі.

Відавочна, што адукацыйны працэс у аспекце практычнай падрыхтоўкі ў каледжах мае шмат агульнага, але, безумоўна, абодва ўдзельнікі гэтай сустрэчы адкрылі для сябе нешта новае і карыснае.

Н.В. Лазарчык, метадыст
Здымкі прадастаўлены аўтарам

Апублікавана 29 кастрычніка 2025г.



Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Праздничный концерт ко Дню матери "Прекрасен мир любовью материнской"
(14.10.2026)


Защита практики «Пробные занятия с детьми дошкольного возраста» на специальности «Дошкольное образование»
(13.10.2026)


Адаптационная квест-игра «Колледж: Что? Где? Когда?»
(08.10.2026)


«Ваўкавыскія краявіды»: адкрыццё выставы творчых работ па выніках практыкі “Пленэр”
(01.10.2026)


Отчетно-выборная конференция НИОУ «Эйдос»
(24.09.2026)


Кураторский час, посвященный День народного единства
(18.09.2026)


Диалоговая площадка, посвященная Дню народного единства
(18.09.2026)


Объективный взгляд на историческую судьбу нашей страны
(16.09.2026)


17 сентября – праздник общенациональной значимости
(16.09.2026)


ЕДИНЫЙ ДЕНЬ ИНФОРМИРОВАНИЯ: ДЕНЬ НАРОДНОГО ЕДИНСТВА КАК ФАКТОР НАЦИОНАЛЬНОЙ ГОРДОСТИ
(10.09.2026)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ