Другі этап ХV міжнароднай моладзевай навукова-практычнай канферэнцыі

28 красавіка на базе гімназіі № 174 г.Мінска адбыўся другі этап ХV міжнароднай моладзевай навукова-практычнай канферэнцыі “Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гадоў у гістарычнай памяці народа”. Канферэнцыя праходзіла ў онлайн рэжыме. У якасці пераможцы першага этапу ў ёй удзельнічала навучэнка 6-21 групы спецыяльнасці “Турызм і гасціннасць” Анастасія Круглая. Даследчая работа навучэнкі называлася “Каб толькі не было вайны”. У ёй Анастасія расказала пра лёс сваёй прабабулі Марыі Адамаўны Ушчэнчык.

Марыя Адамаўна нарадзілася ў 1925 г. і ўсё жыццё пражыла ў вёсцы Леснікі Лідскага раёна. У вёсцы Леснікі да вайны быў 121 двор, жыло 497 чалавек. 6 жніўня 1942 года гэтая вёска стала сястрой Хатыні: нямецкія карнікі спалілі 100 двароў, забілі альбо спалілі 81 чалавек, з іх сем сем’яў поўнасцю і 18 дзяцей. Марыі ўдалося пазбегнуць смерці, але кулямётам была прастрэлена рука. Праз некаторы час пачалося яе загнаенне. Як гэта ні парадаксальна, але выжыць Марыі Адамаўне дапамог нямецкі ўрач, які ампутаваў руку, каб папярэдзіць гангрэну. У час вайны дзяўчына была сувязной партызанскага атраду. За мужнасць Марыя Адамаўна Ушчэнчык была ўзнагароджана ордэнам Айчыннай вайны I ступені, шматлікімі медалямі і граматамі. Нягледзячы на інваліднасць, жанчына пражыла доўгае і шчаслівае жыццё, нарадзіла пяцёра дзяцей, гадавала ўнукаў. Ужо пасля вайны да Марыі Адамаўны прыязджала дэлегацыя з Германіі. У яе цікавіліся, ці не трымае яна крыўды на нямецкі народ. Але Марыя Адамаўна заўсёды гаварыла, што не трэба блытаць фашыстаў і нямецкі народ – гэта розныя рэчы! Сапраўды: адзін немец яе ледзь не забіў, другі – уратаваў…

Анастасія вельмі ганарыцца сваёй прабабуляй і ўшаноўвае свае дзіцячыя ўспаміны аб ёй. А яшчэ Анастасія паведала, што ўзнагароды яе бабулі знаходзяцца ў музеі г.Астравец, дзе навучэнка плануе працаваць экскурсаводам пасля заканчэння каледжа.

Міжнародная канферэнцыі – першы вопыт удзелу Анастасіі ў такога роду мерапрыемствах. Журы конкурса найвышэйшымі баламі адзначыла ўнікальнасць і арыгінальнасць работы навучэнкі. Застаецца пажадаць Анастасіі далейшых поспехаў у даследчай працы!

А.У.Жывіца, выкладчык



Опубликовано 30 апреля 2022 г.



Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Об экстремизме и не только
(17.10.2025)


"Молодежь за безопасность"
(16.10.2025)


Готовимся к педагогической практике: практикум для учащихся специальности «Дизайн (графический)»
(16.10.2025)


«Мы величаем маму!». Праздник, посвященный Дню матери, в общежитии
(16.10.2025)


Экскурсия на агрометеорологическую станцию Волковыск
(16.10.2025)


Трэнінг «Штучны інтэлект у адукацыйным працэсе: інструменты і практыкі для генерацыі тэксту»
(15.10.2025)


Помочь молодежи не сойти с правильного пути
(15.10.2025)


Учебное пособие «Литература Великобритании и США»
(15.10.2025)


"Маленькая помощь лучше большого сочувствия"
(13.10.2025)


Подведение итогов практики «Пробные занятия с детьми дошкольного возраста»
(12.10.2025)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ