КАЛI НАС АКРЫЛЯЕ СЛОВА…

11 чэрвеня ў аздараўленчым лагеры “Рось” – Дзень роднай мовы.
Калі гучыць родная мова, сэрца кожнага патрыёта напаўняецца радасцю. Менавіта гэтыя пачуцці акрылялі сёння усіх жыхароў цудоўнага лагера “Рось”, бо прысвечаны гэты дзень быў роднай мове.
І гучала роднае слова з самага ранку, калі дзеці і выхавацелі віталі адзін аднаго па-беларуску, жадалі прыемнага апетыту ў сталоўцы ці гутарылі аб планах на дзень.
Гучала роднае слова і на мерапрыемствах у кожным атрадзе. Так, напрыклад, у самых маленькіх жыхароў 6-га атраду адбыўся вусны часопіс на тэму “Я люблю сваю мову”.
Увесь дзень на тэрыторыі лагера чуліся беларускія песні.
Пасля дзённага адпачынку ўсе дзеці і дарослыя сустрэліся не на звычайным мерапрыемстве, а на сапрядным свяце: “Беларускі вянок”. Вершы і песні, танцавальныя і тэатральныя замалёўкі прабуджалі самыя светлыя пачуцці як маленькіх, так і дарослых беларусаў. Дзеткі дэкламавалі вершы , спявалі песні, узгадвалі беларускія прыказкі і прымаўкі. Нават гулялі ў беларускія гульні! На гэтае свята таксама прыехаў народны ансамбль песні і танца “Цвецень”.
Мерапрыемствы дня роднай мовы дазволілі яшчэ раз успомніць, што аб’ядноўвае нас усіх, такіх розных па магчымасцях і ўзросце. Гэта любоў да нашай Радзімы, пачуццё годнасці за яе таленавітых продкаў, імкненні захаваць нашу краіну мірнай і квітнеючай. І пакуль гучыць на Беларусі роднае слова, сэрца кожнага напаўняецца светлым пачуццём веры ў светлую будучыню.
Вынік аказаўся наступным: выхаванцы лагера “Рось” добра ведаюць родную беларускую мову, чытаюць творы беларускіх пісьменнікаў, любяць і паважаюць нашу спадчыну.
…..Дазвольце мне як запрошанаму на гэта свята госцю, дадаць некалькi слоў. У нашым iмклiвым жыццi кожнаму патрэбна рабiць калi-нiкалi прыпынкi. Навошта, вы мне адкажаце? Наадварот – трэба свяшацца, каб усе паспець. Не, я не пагаджуся з вамi. Той момант, калi час ненадоўга спынiцца, дазволiць нешта важнае зразумець. Менавiта такi прыпынак адбыўся на гэтым свяце. Мiлагучная, прыгожая, родная, бацькоўская мова аб'яднала нас у кола сяброўства i паразумення.
Тыя словы, што вынесеныя ў назву артыкула, нарадзiлiся ў мяне ўчора пасля свята.
Калi нас акрыляе слова,
Калi музыка побач гучыць –
Гэта значыць, – матчына мова
Зноў узнiкла i шэптам iмлiць.

Што чакаешь ты, родная мова?
Цiха стукая ў сэрца ў журбе?
Разумею цябе я з паўслова –
Бо з маленства кахаю цябе.


Плева Наталля, выхавальнік 6 атраду, Сорока-Скiба Галiна Iванаўна, выкладчык, кiраўнiк практыкi Фота прадастаўлены аўтарам

Апублікавана 12 чэрвеня 2023 г.


Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Тэлемост з Шахцінскім педагагічным каледжам “Асаблівасці арганізацыі практычнага навучання ў сістэме сярэдняй прафесійнай адукацыі”
(29.10.2025)


НА ПУТИ К РЕАЛИЗАЦИИ ПРИНЦИПА НЕПРЕРЫВНОГО ОБРАЗОВАНИЯ КОЛЛЕДЖ-УНИВЕРСИТЕТ
(28.10.2025)


Встреча со Свислочским отделом Департамента охраны Министерства внутренних дел Республики Беларусь
(28.10.2025)


Обнаружили рекламу наркомаркетов
(28.10.2025)


15 лет специальности «Дошкольное образование»
(27.10.2025)


Итоговая конференция по педагогической практике
(25.10.2025)


ПРОФОРИЕНТАЦИОННЫЕ ВСТРЕЧИ ПРОДОЛЖАЮТСЯ
(25.10.2025)


Департамент исполнения наказаний МВД Республики Беларусь приглашает на учебу
(24.10.2025)


Открытое заседание научного кружка «Использование приемов проектной методики на уроках иностранного языка в условиях цифровизации ученого процесса»
(23.10.2025)


Тематическая книжная выставка «Не сломай свою судьбу»
(22.10.2025)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ