Юбілейная канферэнцыя


У Ваўкавыскім каледжы 21 мая адбылася навукова-практычная канферэнцыя навучэнцаў “Свет даследчых ідэй – 2024” з міжнародным удзелам, прысвечаная Году якасці. Сёлета гэта мерапрыемства адзначае свой маленькі юбілей – конферэнцыі 5 год. Да своеасаблівага святкавання далучыліся навучэнцы 13 навучальных устаноў – каледжаў і школ Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Гібрыдны фармат мерапрыемства дазволіў удзельнікам прадставіць 84 работы вочна, завочна і дыстанцыйна. 97 маладых даследчыкаў пад кіраўніцтвам 58 педагогаў падрыхтавалі грунтоўныя, сучасныя, практыка-арыентаваныя, рознапланавыя работы, у якіх даследуюцца пытанні арганізацыі навучання ў дзіцячым садзе і пачатковай школе, захавання беларускіх традыцый, экалагічнай і інклюзіўнай культуры, турыстычнай спадчыны Ваўкавышчыны, памяці пра Вялікую Айчынную вайну, уплыву фізічных і хімічных рэчываў на арганізм чалавека, а таксама лінгвістычныя і метадычныя аспекты вывучэння замежных моў. Навучэнцы прадставілі свае вынаходніцтвы, якія ўжо маюць прыкладное прымяненне і ў будучым могуць стаць прадуктам прамысловай вытворчасці і дапамагчы зрабіць жыццё лепшым, прыгажэйшым, лягчэйшым: гэта электронны кій для невідушчых з праграмным кіраваннем, цёплая экаштукатурка, святлівая перфараваная плітка, цеплаізаляцыйная цэгла. Канферэнцыя мела конкурсны характар, кампетэнтнае журы з ліку навучэнцаў і выкладчыкаў ацэньвала ўдзельнікаў дыломамі, а ўсе навуковыя кіраўнікі атрымалі падзякі ад арганізатараў. Сёлетняе мерапрыемства прадэманстравала высокі якасны ўзровень даследчых работ навучэнцаў, руплівую і адказную працу іх навуковых кіраўнікоў, сапраўдную цікавасць сучаснай моладзі да навуковай справы.

Сборник "МИР ИССЛЕДОВАТЕЛЬСКИХ ИДЕЙ – 2024" (2024 год)



Н.В. Лазарчык, метадыст


Здымкі Марыі Ермачок

Апублікавана 21 мая 2024 г.


Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Выездная профориентационная встреча
(20.12.2025)


Посетили Волковысский районный военный комиссариат
(19.12.2025)


Подведение итогов учебной практики «Для получения квалификации рабочего (швея)»
(17.12.2025)


Успешный финиш: учащиеся Волковысского колледжа завершили учебную практику «Для получения квалификации рабочего»
(17.12.2025)


Защита курсовых работ в группе 6-21
(17.12.2025)


Сотрудничество с Волковысской районной организацией ОО «Белорусский союз ветеранов войны в Афганистане» продолжается
(17.12.2025)


ИГРОВАЯ ПРОГРАММА «ВМЕСТЕ ВЕСЕЛО ИГРАТЬ»
(17.12.2025)


ВСТРЕЧА УЧАЩИХСЯ СПЕЦИАЛЬНОСТИ "ПЕДАГОГИЧЕСКОЕ СОПРОВОЖДЕНИЕ" С ВРАЧОМ ПСИХИАТРОМ АПАНОВИЧ ОЛЬГОЙ ВИКТОРОВНОЙ
(13.12.2025)


Защита учебной практики «Психолого-педагогическая» 2-21 группы 5-04-0113-02 «Обслуживающий труд и изобразительное творчество»
(13.12.2025)


Соревнования по аэробике
(11.12.2025)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ