Юбілейныя міжнародныя педагагічныя чытанні

У лютым 2025 года Ваўкавыскі каледж святкуе 85-гадовы юбілей. Да гэтага свята прымеркавана дэкада святочных мерапрыемстваў, якую 11 лютага распачынаюць V педагагічныя чытанні “Сучасная адукацыя: вопыт, праблемы, перспектывы” з міжнародным удзелам.

67 педагагічных работнікаў з 14 устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў вочнай, завочнай, дыстанцыйнай форме прадставілі свае даследаванні па фарміраванні функцыянальнай граматнасці, развіцці і ўдасканаленні ўніверсальных і прафесійных кампетэнцый, ваенна-патрыятычным выхаванні, прымяненні сучасных адукацыйных тэхналогій, інклюзіўных практыках на розных ступенях навучання. Даклады ўдзельнікаў – інтэлектуальна насычаныя, практыка-арыентаваныя, навукова-даследчыя, вынаходніцкія – склалі зборнік па выніках работы педагагічных чытанняў.

На працягу мерапрыемства педагогі натхнёна дзяліліся метадычнымі набыткамі, абмяркоўвалі выступленні, давалі грунтоўныя парады. Добрай традыцыяй стаў удзел у педагагічных чытаннях выпускнікоў Ваўкавыскага каледжа, якія цяпер прыходзяць у колішнюю alma mater як сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы.

Прыемна адзначаць, што многія з педагогаў з’яўляюцца перманентнымі ўдзельнікамі чытанняў, што сведчыць пра спрыяльную атмасферу мерапрыемства для наладжвання доўгатрывалых партнёрскіх стасункаў. Таму хочацца, каб такі якасны ўзровень педагагічных чытанняў, канферэнцый падтрымліваўся і толькі паляпшаўся.

Зборнік матэрыялаў педагагічных чытанняў(pdf)

Н.В. Лазарчык, метадыст
Снимки предоставлены автором

Опубликовано 11 февраля 2025 г.


Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Урок Памяти патриотов Беларуси, боровшихся за воссоединение белорусского народа
(19.09.2025)


Знакомство с первокурсниками
(18.09.2025)


Акт исторической справедливости
(18.09.2025)


17 сентября – праздник общенациональной значимости
(17.09.2025)


17 сентября – День народного единства
(12.09.2025)


Кураторский час, посвященный Дню народного единства
(12.09.2025)


"Важна каждая жизнь"
(10.09.2025)


Спортивный праздник "Спорт! Здоровье! Красота!"
(10.09.2025)


Фильм «Мяжа» – объективный взгляд на историческую судьбу нашей страны
(09.09.2025)


Защита учебной практики «Введение в школьную жизнь»
(09.09.2025)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ