У музеі створана новая экспазіцыя, прысвечаная падзеям Вялікай Айчыннай вайны

Невядомы салдат…
Чый ён бацька ці сын?
Адкажы, каземат,
Адкажыце, лясы.

Адкажы, той квадрат,
Дзе на смерць ён стаяў,
Як чужынцаў караў
І як сам паміраў?!

Ды маўчаць верасы,
Толькі кроплі з галля…
І за ўсіх: “Ён мой сын!” –
Адказала зямля.

З верша “Невядомы салдат” гродзенскай паэткі Ірына Данік пачалі экскурсію ўдзельнікі творчага аб’яднання летапісцаў гісторыі музея Ваўкавыскага каледжа. Напярэдадні з фондаў музея была створана невялікая экспазіцыя, прысвечаная падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Экспазіцыя ўключыла ў сябе як пісьмовыя дакументы, так і рэчавыя артэфакты – сведкі цяжкіх гадоў акупацыі і барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

Да нашага часу дайшлі перснальаусвайсы - пашпарты, выдаваемыя нямецкімі захопнікамі жыхарам акупіраваных тэрыторый для кантролю над мясцовым насельніцтвам і яго перамяшчэннем.

Нумар газеты “Звязда” ад чэрвеня 1942 г. апавядае аб устанаўленні новага баявога ордэна – ордэна Айчыннай вайны, заклікае да партызанскай барацьбы з ворагам, паведамляе весткі з франтоў. Некалькі нумароў газет-плакатаў 1943 г. пад назвай “Раздавім фашысцкую гадзіну” утрымліваюць карыкатуры на ворагаў і заклікі да іх знішчэння.

Сярод пісьмовых экспанатаў віншавальная грамата за выдатныя дзеянні ў бітвах з нямецка-фашысцкімі захопнікамі пры выхадзе на раку Эльбу і сустрэчу саюзніцкіх армій ад 23 красавіка 1945 г.; удзячнасць удзельніку штурма г.Інстенбург ва Усходняй Прусіі ад 22 студзеня 1945 г., у гонар якога ў Маскве адбыўся салют 20-цю артылерыйскімі залпамі з 224 арудзій; нумар газеты “Савецкая Беларусь” ад 9 мая 1945 г. аб падпісанні фашысцкай Германіяй капітуляцыі і аб найвялікшай гістарычнай перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Асабліва каштоўнымі экспанатамі часоў вайны з’яўляюцца пісьма-трохкутнікі салдат з фронту. Іх у музеі два, і абодва напісаны Паўлам Казімірчыкам, жыхаром в. Хадзевічы Слонімскага раёна. У пісьмах – туга аб дачушцы і жонцы, родных мясцінах, чаканне адпраўкі на фронт і наступлення.

Ваўкавыск быў вызвалены 14 ліпеня 1944 г. Сярод экспанатаў – карта, баявы шлях 475 армейскага мінаметнага Ваўкавыскага Чырвонасцяжнага ордэна Аляксандра Неўскага палка ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Карту склалі камандзіры палка, ўдзельнікі вызвалення Ваўкавыска.

Пасля вызвалення Беларусі многія людзі сталі вяртацца ў родныя месцы. Усё гэта адбывалася мэтанакіравана, з дазволу кіруючых устаноў, аб чым сведчыць даведка жонцы партызана, што яна накіроўваецца з Глускага раёна ў Старадарожскі, а таксама эвакуацыйны ліст ад 29 сакавіка 1945 г. аб пераездзе селяніна Курцэвіча Васіля Антонавіча з аднаго раёна Гродзенскай вобласці ў другі (Свіслацкі раён).

4-я грашова-рэчавая латэрэя 1944 г. … Усяго за гады вайны адбылося 4 розыгрышу латэрэі. За гэты час было набыта латарэйных квіткоў на агульную суму больш за 13 мільярдаў рублёў, з іх звыш за 10 мільярдаў рублёў было пералічана ў бюджэт - на абарону краіны.

Прабітыя снарадамі каскі савецкага і нямецкага салдатаў, кабура, планшэт афіцэрскі (сумка палявая афіцэрская), фляжкі, гільзы ад рознай зброі – усё гэта рэчавыя сведкі вайны.

Музейнымі экспанатамі ўжо можна лічыць медалі, кнігі і паліграфічныя выданні да юбілейных дат, прысвечаных заканчэнню вайны. Напрыклад, да 30-годдзя – юбілейны медаль, да 40-годдзя – выданне Ваўкавыскага гаркама КПБ “Імёны, каторыя назаўжды з намі” і “Героі самай вялікай вайны”; альбом 1989г., аформлены навучэнцамі Ваўкавыскага педвучылішча і прысвечаны Ваўкавыскаму антыфашысцкаму падполлю; набор паштовак “Мамаеў курган” аб Сталінградскай бітве; першы том дакументальнага кнігі “Усенародная барацьба ў Беларусі” супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў; настольны каляндар, прысвечаны 70-годдзю Перамогі, з плакатамі, лістоўкамі, паштоўкамі часой Вялікай Айчыннай вайны і да т.п.

Музейныя экспанаты ажываюць падчас расказу аб вайне, яе гістарычных старонках і паўсядзенных спробах людзей жыць і выжыць у часы акупацыі. Такія расказы нікога не пакідаюць абыякавымі!

75 мірных гадоў!.. Беларусь памятае!.. Для таго, каб ніколі зноў!..

А.У.Жывіца, кіраўнік музея



Опубликовано 23 апреля 2020 г.



Перейти в архив всех новостей
ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

ДО 85-ЛЕТИЯ КОЛЛЕДЖА:


Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Мастер-класс "Краски природы"
(20.11.2024)


Первенство по баскетболу среди групп нового набора
(20.11.2024)


Диалоговая площадка «Молодежь против терроризма и экстремизма»
(20.11.2024)


Первое заседание Гродненского областного совета обучающихся колледжей
(18.11.2024)


Задуматься о своей гражданской позиции
(18.11.2024)


Открытый учебное занятие по предмету «Основы специальной психологии и коррекционной педагогики»
(16.11.2024)


Областные соревнования по настольному теннису
(16.11.2024)


Не прожигай свою жизнь!
(15.11.2024)


«Дети на прицеле» – новый фильм-расследование ОНТ
(15.11.2024)


Танцевальный марафон
(15.11.2024)



Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ