Міжнародны дзень роднай мовы

У календары ёсць такое свята – Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца штогод 21 лютага. З вялікім захапленнем далучыліся да святкавання і выкладчыкі, і навучэнцы Ваўкавыскага каледжа УА“ГДУ імя Янкі Купалы”.

Урачыстая сустрэча “Гучы, родная песня!” была падрыхтавана навучэнцамі групы 3-31 пад кіраўніцтвам Віктара Рыгоравіча Курыловіча. Дзяўчынкі і хлопчыкі, апранутыя ў беларускія нацыянальныя касцюмы, з прыветнымі ўсмешкамі, сустракалі навучэнцаў і супрацоўнікаў каледжа. Любімыя і даўно ўсім вядомыя беларускія песні стварылі прыўзняты мажорны настрой на ўвесь рабочы дзень і нагадалі, што менавіта ў іх адлюстроўваецца нацыянальная самабытнасць народа, яго культура і традыцыі.

“Размаўляй са мной па-беларуску!” – так прагучаў дэвіз-заклік, з якім навучэнкі групы 1-11 звярнуліся да ўсіх прысутных. Яны заклікалі размаўляць на занятках па-беларуску (ініцыятыва была падтрымана), прапанавалі закласці ў каледжы яшчэ адну добрую традыцыю: “Кожны дзень – дзень роднай мовы!” Да ўвагі аматараў беларускай літаратуры была аформлена выстава “Пісьменнікі-юбіляры”.

Святочныя мерапрыемствы праводзіліся не толькі ў пазнавальным і займальным фармаце, але і навуковым. Занятак навуковага гуртка “Даследаванне ў беларускай дзіцячай літаратуры” пад кіраўніцтвам Лазарчык Надзеі Валянцінаўны быў прысвечаны праблеме “Творчасць Міхася Лынькова для дзяцей”.

Турнір эрудытаў “Мяне Беларусь збеларушвае, чаруючы моваю шчыраю”, праведзены Макавецкай Крысцінай Зігмундаўнай, аб’яднаў кемлівых і дапытлівых інтэлектуалаў, якія з цікавасцю чыталі мастацкія творы класікаў, апісвалі вызначальныя рысы беларускай мовы, дэманстравалі творчыя здольнасці і паважлівае стаўленне да роднай мовы.

Пад кіраўніцтвам Белавус Вольгі Мікалаеўны навучэнцы групы 1-11 арганізавалі конкурс рытарычнага майстэрства пад назвай “Родны кут у вершах і нарысах”. Канкурсанты выдатна трымаліся перад аўдыторыяй, дэкламавалі любімыя мастацкія творы, спявалі дынамічныя і жыццярадасныя беларускія песні – неад’емную частку нашай беларускай культуры.

Узнёслым пачуццём любові і павагі да беларускага слова, да роднай мовы і гісторыі свайго народа былі прасякнуты святочныя мерапрыемствы. Хочацца спядзявацца, што ў гарачых трапяткіх сэрцах і светлых шчырых думках навучэнцаў заўсёды будзе жыць роднае беларускае слова.

Белавус В.М., выкладчык беларускай мовы і літаратуры

Апублікавана 21 лютага


Раней...

ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

ДО 85-ЛЕТИЯ КОЛЛЕДЖА:


Поиск по сайту


Последние новости
ТОП-10

Итоги конкурса профессионального мастерства «Лучший по профессии»
(28.03.2024)


Подведение итогов практики «Ознакомительная: по методике преподавания профильныых учебных предметов»
(26.03.2024)


Итоги дистанционного конкурса по изобразительному искусству
(26.03.2024)


Защита практики «Пробные уроки» в группе 3-31
(25.03.2024)


Экскурсии в музее колледжа
(24.03.2024)


Единый день открытых дверей – 2024
(24.03.2024)


Подведение итогов психолого-педагогической практики
(24.03.2024)


"Колледж собирает друзей" - вечер встречи с выпускниками
(23.03.2024)


Конкурс по изобразительному искусству в Волковысском колледже
(23.03.2024)


"Звіняць у Шавулічах званы Хатыні "
(22.03.2024)




Волковысский колледж
УО "Гродненский государственный университет им.Я.Купалы"
Телефон:(8-01512) 6-77-25, Факс: (8-01512) 5-19-03
E-mail: vk@grsu.by

© 2018. Все права защищены. Регистрационное свидетельство №4141102115 от 20.07.2011

ВЕРНУТЬСЯ НА ГЛАВНУЮ